У Мінску беспрацоўным прапануюць перавучыцца на кухараў і цырульнікаў
У Мінску беспрацоўным прапануюць перавучыцца на кухараў і цырульнікаў / pixabay.com
У Мінску не хапае кухараў і цырульнікаў? Сталічнае служба занятасці прапануе беспрацоўным бясплатна навучыцца запатрабаваным прафесіям. У спісе такіх прафесій акрамя кухара і цыруьніка ёсць кіроўца тралейбуса, аператар станкоў з праграмным кіраваннем, майстар па манікюры, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, электрагазазваршчык ды іншыя. Заняткі пачнуцца ў траўні.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама кажа, што тым, хто перавучыцца, гарантуецца працоўнае месца. Акрамя таго, падчас навучання выплачваецца стыпендыя. Яе памеры не раскрываюцца. А пасля заканчэння курсаў выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.