У Мінску больш за ўсё не хапае ўрачоў і дворнікаў
На кожнага зарэгістраванага беспрацоўнага ёсць чатыры вакансіі.
У пяцёрку самых запатрабаваных вакансій ўваходзяць лекары, медсёстры, кухары, інжынеры і дворнікі, пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ распавядае начальнік аддзела працаўладкавання «Фрунзенскі» упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Алена Калядка.
Наймальнікі шукаюць каля 9 тысяч работнікаў. 65% вакансиц гэта працоўныя прафесіі, 12% некваліфікаваны праца. Да поўнага ўкамплектавання не хапае 15% дворнікаў. Зараз на кожнага зарэгістраванага беспрацоўнага ў Мінску ў сярэднім чатыры вакансіі.
Сярэднестатыстычны беспрацоўны – гэта мужчына каля 39-40 гадоў з сярэдняй альбо прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.
Сярэдні час працаўладкавання беспрацоўных у службе занятасці да двух месяцаў. У 2014 годзе на сайт мінскай службы заходзілі 10 млн разоў.
Фота: onliner.by