У Мінску будуць знішчаць гербіцыдамі небяспечную для людзей расліну
Залатарнік актыўна прыгнятае беларускі раслінны свет
У Мінску будуць знішчаць гербіцыдамі небяспечную для людзей расліну. Гэта залатарнік канадскі, які заняў у сталіцы ўжо 231 гектар (год таму "пад акупацыяй" было каля 156 гектараў), паведамляе minsknews.by.
Пазбавіцца ад залатарніка толькі скошваннем ужо не атрымліваецца, таму было вырашана змагацца з ім з дапамогай гербіцыдаў.
Залатарнік — моцны алерген і ўваходзіць у спіс асабліва небяспечных раслін Беларусі, як і баршчэўнік Сасноўскага. Да таго ж гэта інвазіўны, то-бок чужы від для беларускай прыроды, таму нясе шкоду і ёй — актыўна прыгнятае наш беларускі раслінны свет. Калісьці залатарнік канадскі быў завезены ў Беларусь найперш для дэкаратыўнага азелянення — тады яшчэ беларусы не ведалі пра адмоўныя ўласцівасці гэтай расліны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.