У Мінску хочуць правесці кангрэс славянскіх народаў

Яны таксама прапанавалі абвясціць 18 студзеня днём яднання трох братніх народаў, паведамляюць расійскія СМІ.



У гэты дзень роўна 360 гадоў таму адбылася Пераяслаўская Рада — сход прадстаўнікоў запарожскага казацтва на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім, на якім было ўсенародна прынятае рашэнне пра аб'яднанні тэрыторыі Украіны з Рускім царствам.



Сабор славянскіх народаў праходзіць ва ўкраінскім Пераяслава-Хмяльніцкім. Ад Беларусі ў ім бярэ ўдзел Ліберальна-дэмакратычная партыя.



Дырэктар Інстытута краін СНД Канстанцін Затулін заявіў, што ініцыятыва абвясціць 18 студзеня днём адзінства можа быць аформлена заканадаўча і знайсці падтрымку ў парламентах Беларусі і Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі