У Мінску на Партызанскім праспекце фура развярнула легкавік
Дарожнае здарэнне з удзелам грузавой фуры і легкавога аўтамабіля адбылося ўвечары 27 студзеня ў Мінску на Партызанскім праспекце. Вялікагруз зачапіў легкавік, які ішоў паралельна, у раёне правага пярэдняга кола. Машыну развярнула і выкінула перад грузавіком. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Аўтамабілісты называюць падобныя сітуацыі “мёртвай зонай” — кіроўца грузавіка не заўсёды можа заўважыць легкавік справа ад сваёй кабіны, піша Onliner.by
Аварыя была зафіксаваная відэарэгістратарам. Менавіта гэты запіс засведчыў для супрацоўнікаў ДАІ, што прычынай аварыі стала няўважлівасць шафёра ў вялікагрузе, а не кіроўцы легкавіка.