У Мінску перасталі перакрываць вуліцы аўтазакамі

У Мінску перасталі перакрываць вуліцы аўтазакамі

Улады Мінска перасталі падчас масавых мерапрыемстваў перакрываць вуліцы аўтазакамі. Цяпер для гэтага выкарыстоўваецца больш летні і менш агрэсіўны варыянт — палівальныя машыны.

Фота двух такіх аўтамабіляў на вуліцы Куйбышава ў цэнтры сталіцы з'явілася 12 траўня ў тэлеграм-канале "Мінск: якія людзі — такі і горад":

У Мінску перасталі перакрываць вуліцы аўтазакамі
@romagaul / t.me/minsk_new

Раней мінскія ўлады перакрывалі вуліцы аўтазакамі — грузавікамі, у якіх перавозяцца міліцыянты і зняволеныя. Напрыклад, такія машыны стваралі фірмовую мінскую атмасферу на канцэртах класічнай і джазавай музыкі ў Верхнім горадзе.

Аднойчы міліцыя неспадзявана перакрыла аўтазакамі вуліцы ў цэнтры Мінска. Людзі ўжо не ведалі, што і думаць. А пасля высветлілася, што гэта былі вучэнні на стадыёне "Дынама":

У Мінску перасталі перакрываць вуліцы аўтазакамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі