У Мінску прашоў Жаночы Марш і Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі

Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску / Белсат
Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску / Белсат

31 кастрычніка ў Мінску прашлі адначасова два марша. Калона Жаночага Марша аб'ядналася з калонай Марша інвалідаў на праспекце Незалежнасці.

Акцыя "людзей з неабмежаванымі магчымасцямі" пачалася з плошчы Незалежнасці. Адтуль калона высунулася маршам у бок Кастрычніцкай.

У гэты ж час некалькі дзясяткаў удзельніц жаночага маршу збіраліся ў раёне кінатэатра "Беларусь", адкуль пайшлі ў бок Нямігі.

У нейкі момант абодва маршу аб'ядналіся і сумесная калона рушыла ўздоўж праспекта Незалежнасці ў бок цэнтра.

Калона дайшла да плошчы Якуба Коласа і разышлася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі