У Мінску пройдзе чарговы саміт дырэктараў

Тэма нарады дырэктараў — "Стратэгія кіравання ва ўмовах глабальнага крызісу". Удзельнікі форуму абмяркуюць рэальныя меры па папярэджанні распаўсюджвання крызісных сітуацый, паведамляе БелаПАН.
На саміце выступяць намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, дырэктар аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка, генеральны дырэктар "Мілавіцы" Дзмітрый Дзічкоўскі і іншыя кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў, а таксама эксперты з Украіны і Нямеччыны.

Саміт традыцыйна праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў прафесійнага конкурсу "Брэнд года", якія ўключаны ў праграму ўрада па развіцці экспартнага патэнцыялу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі