У Мінску развіталіся з журналістам Раманам Якаўлеўскім
30 лістапада ў Мінску развіталіся з журналістам Раманам Якаўлеўскім. Ён памёр 27 лістапада ад наступстваў каранавірусу, хоць спярша яго шпіталізавалі з хваробай сэрца.
Пасля крэмацыі Якаўлеўскага пахаваюць у магілу бацькоў на Усходніх могілках сталіцы, паведамляе Радыё "Свабода".
Якаўлеўскаму было 68 гадоў. Ён быў палітычным аглядальнікам шэрагу беларускіх і замежных СМІ. Супрацоўнічаў з такімі выданнямі, як "Белорусская деловая газета", "Белорусская газета", "Белорусы и рынок", агенцтвам Delfi ды іншымі.
На развітаньне з журналістам-міжнароднікам прыйшлі прадстаўнікі польскай дыпмісіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.