У Мінску ў 2024 годзе ўвялі рэкордную колькасць ГЦ, але тэмпы росту запаволяцца

У сталіцы адкрыліся новыя гандлёвыя цэнтры, сярод якіх Avia Mall, Prizma, “Чэрвеньскі” і “Гудвіл” / unsplash.com
У 2024 годзе рынак гандлёвай нерухомасці Мінска рос рэкорднымі тэмпамі. Пра гэта гаворыцца ў гадавой справаздачы кампаніі “Колліерз”. Аб’ём буйных гандлёвых плошчаў павялічыўся на 8% і дасягнуў 1,58 мільёна квадратных метраў, паказаўшы значны рост з 2016 года. У сталіцы Беларусі адкрыліся новыя гандлёвыя цэнтры — Avia Mall, Prizma, “Чэрвеньскі” і “Гудвіл”.
Рост даходаў беларусаў падтрымаў развіццё рытэйлу, нягледзячы на дзяржаўнае рэгуляванне цэн. У Беларусі пашырылі сваю прысутнасць буйныя сеткі, такія як “ДзетМір”, “Залатое яблыка”, “Глорыя Джынс”, Familia. На рынак таксама выйшлі новыя гульцы — “Л’Этуаль”, “Сяброўка”, DNS і Adamas.
Інвестыцыйная актыўнасць на рынку знізілася. Колькасць здзелак у 2024 годзе ўпала на 22%, а іх агульны кошт скараціўся на 5%. Тым не менш, сярэдняя цана за квадратны метр вырасла на 20%.
У 2025 годзе чакаецца невялікі рост арэндных ставак у якасных ГЦ, які можа дасягнуць 10-15% да канца года. У старых і менш запатрабаваных гандлёвых аб’ектах, наадварот, магчыма зніжэнне цэн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.