Арэнда кватэр у Мінску паднялася на 15%. Што будзе з цэнамі ў 2025 годзе

Цікавасць з боку замежнікаў разганяе рынак арэнды / unsplash.com
Кошт арэнды кватэр у Мінску ў 2024 годзе вырас на 10–15%, а ў асобных сегментах — да 20%, паведамляюць эксперты агенцтва “Твая сталіца”. Сярод прычын росту попыту яны называюць цікавасць з боку замежнікаў: у Беларусь прыязджаюць на працу спецыялісты з Расіі, Украіны, Таджыкістана, Кітая і Ізраіля.
Па дадзеных экспертаў агенцтва, зімовы сезон 2024/2025 не прынёс традыцыйнага спаду актыўнасці.
Змяняецца паняцце "элітнага" жылля: замест кватэр з ляпнінай і вензелямі цяпер арандатара больш цікавяць сучасныя нізкапавярховыя ЖК з закрытай тэрыторыяй.
Пентхаўсы ў высотках, як у “Мінск-Мір”, сталі губляць прывабнасць з-за корак і недахопу парковак.
Попыт на кватэры са старым рамонтам падае, іх выцясняюць новыя будынкі. Уладальнікі такіх аб’ектаў часта згаджаюцца на рамонт за кошт арандатараў.
Сямей з дзецьмі сярод арандатараў стала менш — многія аддаюць перавагу іпатэцы замест арэнды, адзначаюць эксперты.
Студэнты, нягледзячы на стэрэатыпы, гатовыя плаціць $500–700 за жыллё, асабліва магістранты і замежнікі.
Эксперты ў 2025 годзе не чакаюць рэзкага росту цэн, але і зніжэння не прадбачаць. Узімку цэны могуць стабілізавацца, а да лета — вырасці на 5–10%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.