У Мінску ў суботы прадаюць танную свініну
Набыць яе можна на Камароўскім рынку. Акцыя працягнецца да канца года.
У суботы ў Мінску прадаюць танную свініну. Месцам рэалізацыі вызначаны Камароўскі рынак. Для свініны ўстанавілі адзіны кошт — 63 тысячы рублёў за кілаграм.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, "таварная інтэрвенцыя" будзе адбывацца да канца года. Танную свініну прадавалі ўжо 22 і 28 лістапада, наступная акцыя адбудзецца 6 снежня.
Адзначаецца, што танную свініну прапаноўваюць два мінскія прадпрыемствы і пяць арганізацый гандлю.
Фота — ria.ru