У Мінску за 2,4 мільёна долараў прадаюць ГЦ "Падземны горад"

ГЦ "Падземны горад"

ГЦ "Падземны горад" / Яндэкс

На таргі ў Мінску выставілі гандлёвы цэнтр "Падземны горад", які працуе каля станцыі метро "Партызанская", заўважыў Onliner.by.

Плошча гандлёвага цэнтра — 2560 кв. м. Пачатковы кошт аб'екта вызначаны на ўзроўні 7,736 мільёна рублёў (прыкладна 2,4 мільёна долараў).

Прадавец нерухомасці — ТАА "Гастон Усход", якое ліквідуецца. Для ўдзелу ў аўкцыёне трэба ўнесці задатак у памеры 77 360,83 рубля.

Пераможца аўкцыёна будзе вымушаны аплаціць таксама выдаткі арганізатара аўкцыёну (500 рублёў) і выплаціць узнагароджанне арганізатару ў памеры 2% ад цаны продажу лота.

Паведамляецца, што "Падземны горад" мае два абцяжаранні — арэнду і іпатэку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі