У Мінску загінуў электраманцёр — упаў з вышыні 16-га паверха
У Мінску загінуў электраманцёр — упаў з вышыні 16-га паверха. Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых працаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 303 КК). Як паведамляе Следчы камітэт, трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 14 снежня на будаўнічым аб'екце ў Кастрычніцкім раёне сталіцы. Там будуюць жылы дом, ішлі маналітныя працы. У нейкі момант на перакрыцці 16-га паверха "адбылося пашкоджанне абарончай агароджы", і 29-гадовы электраманцёр упаў на зямлю. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
СК прыйшоў да высновы, што на пляцоўцы, дзе працаваў электраманцёр, "не былі забяспечаны належныя ўмовы бяспекі, у тым ліку і выключаючыя падзенне з вышыні". Да таго ж у яго не было засцерагальнага пояса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.