У Мінску заключаны першыя чатыры дамовы аб сурагатным мацярынстве

У першай Мінскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы заключаны першыя чатыры дамовы аб сурагатным мацярынстве. Аб гэтым паведаміла яе загадчыца Святлана Гурыновіч.
Бацькамі будучых дзяцей стануць грамадзяне Беларусі — жыхары Мінска, Гродна, Жодзіна і Магілёва. У дамовах абумоўленыя сумы, якія яны павінны выплаціць сурагатнай маці, — ад 15 да 20 тысяч долараў.

Пры гэтым адна дамова заключана на бязвыплатнай аснове паміж блізкімі сваякамі. Згодна з беларускім заканадаўствам, у якасці бацькоў дзіцяці запісваюць генетычных бацькоў. Сурагатная маці ў дакументах аб нараджэнні не фігуруе.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі