У Мінску запрацуе дастаўка дронамі

Летась дастаўка ежы дронамі працавала ў невялікім квадраце ў Савецкім раёне Мінска / bestbelarus.by
Летась дастаўка ежы дронамі працавала ў невялікім квадраце ў Савецкім раёне Мінска / bestbelarus.by

У Мінску ў хуткім часе запрацуе Dronex — сэрвіс камерцыйнай дастаўкі з дапамогай дронаў. Летась яго на працягу месяца тэставалі ў невялікім квадраце ў адным са спальных раёнаў. Цяпер, падчас пандэміі каранавіруса, для бескантактавай дастаўкі дронамі надышоў самы час.

— Тэставанне мы працягнулі і дадалі некалькі новаўвядзенняў, — расказаў Еўрарадыё CEO Dronex Уладзімір Давыдаў.У хуткім часе плануем аднавіць камерцыйныя дастаўкі дронамі. Цяпер, ва ўмовах пандэміі, беспілотнікі сталі, па сутнасці, адзіным варыянтам бескантактавай дастаўкі. Зробім усё, што ад нас залежыць.

Падрабязнасцямі пра тое, што менавіта будуць дастаўляць дроны ў Мінску, калі і на якіх умовах, стартапер не падзяліўся. Маўляў, уся інфармацыя з'явіцца пасля запуску паслугі.

В Минске заработает доставка дронами
Уладзімір Давыдаў / facebook.com

Ідэя дастаўкі тавараў беспілотнікамі нарадзілася ў Давыдава ў 2008 годзе. Першыя патэнтавыя заяўкі былі аформлены ў 2013 годзе, а актыўныя эксперыменты з тэхналогіямі стартапер вядзе з 2014 года. Восенню 2019 года Dronex дамовіўся з Menu.by і запусціў дастаўку ежы беспілотнікамі ў тэставым рэжыме. Адбывалася гэта так: у дастаўцы ўдзельнічаў кур'ер, які забіраў заказ з рэстарана, адвозіў яго да лётнай пляцоўкі і замацоўваў на дрон. Потым квадракоптар ляцеў да кліента. Дастаўка працавала толькі ў невялікім квадраце ў Савецкім раёне Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі