У Мінску зноў падняліся кошты на кватэры
За жнівень гэтага года кошты на кватэры ў Мінску падняліся ў сярэднім на 1,07%, што значна ніжэй за веснавыя паказчыкі, калі за травень кошты выраслі на 3,4%, а за красавік - на 6,6% у сярэднім. За жнівень сярэдні кошт мінскай кватэры павялічыўся на 21 долар да
ўзроўня 1990 долараў за квадратны метр. Самыя дарагія кватэры - ў
Цэнтральным і Савецкім раёнах - да 2275 долараў.
Самыя танныя - ў Завадскім і Ленінскім раёнах ад 1788 долараў за квадратны метр, паведамляе цэнтр нерухомасці Realt.by.
Між тым, у сталіцы значна выраслі арэнды кватэр. Спецыялісты звязваюць гэта з пачаткам навучальнага года і наплывам студэнтаў. Неэлітныя аднапакаёўкі абыдуцца за месяц ад 200 долараў без мэблі ў спальным раёне да 280 долараў каля станцыі метро.