У намесніка старшыні гомельскай філіі АГП правялі вобыск супрацоўнікі КДБ

15 снежня ў Гомелі ў намесніка старшыні абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Кацоры, каардынатара руху "За Свабоду", супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі правялі вобыск.
Прыкладна ў 9.20 да яго прыйшлі супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці і паказалі ордэр на вобыск яго кватэры. Як паведаміў Кацора, супрацоўнікі спецслужбаў, паводле іх слоў, шукалі ў яго матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт".

Але пры гэтым яны забіралі ўсё, што траплялася ім на вочы, — асобнікі газеты "Свабода", звароты да дэпутатаў, розныя інфармацыйныя матэрыялы. Паводле слоў Кацоры, супрацоўнікі КДБ таксама выказалі намер правесці вобыск у доме цёшчы партыйнага лідэра ў вёсцы Шарпілаўка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі