У Навалукомлі — самае бруднае паветра ў Беларусі

Горад Навалукомль на Віцебшчыне з'яўляецца месцам з самым высокім узроўнем забруджання атмасферы. Менавіта ў гэтым горадзе размяшчаецца найбуйнейшая ў Беларусі Лукомльская дзяржаўная раённая электрастанцыя.  Па звестках Белстата, у Навалукомлі адзначаны найбольшы аб'ём выкідаў забруджвальных рэчываў у разліку на 1 жыхара — 1385 кг у 2008 годзе.

Другое месца сярод гарадоў з неспрыяльнай экалогіяй займае Наваполацк (таксама Віцебская вобласць), дзе размешчаны буйны комплекс нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі. Там аб'ём выкідаў летась склаў 548 кг на 1 жыхара. У Белаазёрску на Брэстчыне, дзе таксама размешчаная буйная электрастанцыя, узровень выкідаў у разліку на 1 жыхара склаў летась 227 кг.

Самае чыстае паветра зафіксаванае ў Брэсце — толькі 10 кг выкідаў на 1 жыхара ў 2008 годзе. Следам за ім ідуць Баранавічы (12 кг), Віцебск (16 кг), Маладзечна (18 кг), Магілёў (19 кг), Ліда (20 кг), Мінск і Барысаў (па 21 кг), Гомель (27 кг).

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі