У некаторых раёнах Беларусі абмежавалі продаж алкаголю

На час апошніх званкоў і выпускных

На час апошніх званкоў і выпускных

Выканкамы некаторых раёнаў у Беларусі прынялі рашэнні аб абмежаванні продажу алкаголю. Гаворка ідзе пра даты правядзення апошніх званкоў і выпускных у школах, гэта значыць пра 25 траўня і 14 чэрвеня.

Сярод іншых, такія рашэнні ўжо прыняты ў Кобрынскім і Акцябрскім раёнах.

Час абмежаванне адрозніваецца: напрыклад, на Кобрыншчыне нельга будзе купіць алкаголь у краме ўжо з паўночы, а ў Акцябрскім раёне — з 8 раніцы.

Абмежаванне ўведзена толькі для крамаў. У кафэ і рэстаранах у гэтыя дні выпіць кактэйль можна будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі