У ноч на аўторак у працы ByFly у Мінску магчымыя збоі

У ноч на аўторак у працы ByFly у Мінску магчымыя збоі

“Белтэлекам” папярэдзіў пра магчымыя збоі ў працы ByFly у ноч на 21 сакавіка ў Мінску Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце прадпрыемства, з 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца працы на абсталяванні сеткі перадачы ў сталіцы.

Падчас правядзення гэтых працаў магчымыя кароткачасовыя перапынкі доступу ў інтэрнэт для абанентаў паслугаў ByFly і Home Wi-Fi.

Апроч таго, 24 сакавіка з 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца працы на абсталяванні паслугі “Разумны дом”. Перапынак у аказанні паслугі складзе 2 гадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі