У Оршы 13-гадовы хлопчык скраў паўмільёна віртуальных рублёў
Яшчэ ў снежні жыхар Оршы заўважыў, што з ягонага электроннага кашалька зніклі ўсе грошы. А было там не так і мала – паўмільёна рублёў. Мужчына хуценька напісаў заяву аб знікненні. Банк заблакаваў рахунак, куды "сплылі" грошы, а праваахоўныя органы пачалі пошук злодзея.
Як высветлілася, грошы скраў сябра прыёмнага сына пацярпелага. 13-гадовы хлопчык, як запраўскі хакер, завёў сабе электронны кашалёк, аформлены на прыдуманыя пашпартныя звесткі, потым знайшоў у інтэрнэце інфармацыю, як схаваць сляды злачынства. Скраўшы грошы, ён не паспеў іх выкарыстаць – рахунак, на які яны пайшлі, заблакавалі, калі гаспадар грошай заўважыў прапажу.
Юнага хакера паставілі на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Пад крымінальную адказнасць ён не падпадае паводле ўзросту.