У Оршы прэзентавалі “Азбуку” 1631 года


“Азбука” была надрукаваная ў вядомай Куцеінскай друкарні . Над поўным факсімільным аднаўленнем гэтай кнігі доўгі час працаваў Беларускі экзархат. А супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук распрацавалі спецыяльны каментар да “Азбукі”, у якім патлумачылі, у чым каштоўнасць выдання і якія яго асаблівасці.
 
Знешне прадстаўленая ў Оршы “Азбука” цалкам адпавядае арыгіналу: яна маленькая — памерам з далонь, мае скураны пераплёт і вырабленая на спецыяльнай паперы.
 
Гэта найвядомейшая з часоў старажытнасці аршанская кніга. “Азбука” Собаля была сапраўдным падручнікам, па якім вучыліся чытанню і пісьму, інфармуе сайт “Народныя навіны Віцебска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі