У ПАР цягнік сышоў з рэек, пацярпела не меней за 300 чалавек (фота)

У сталіцы Паўднёваафрыканскай рэспублікі Ёханесбургу не меней за 300 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення пасажырскіх цягнікоў, паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Па словах відавочцаў, цягнік вёз рабочых з дадому са сталіцы і ўрэзаўся ў іншы састаў, які стаяў. Адзін з цягнікоў сышоў з рэек.

Выратавальнікі і медыкі выносілі пацярпелых у дзясяткі машын “хуткай дапамогі”. Усяго ў лякарні дастаўлена 326 чалавек. Загінулых няма.

Іншыя пасажыры былі ў стане шоку і атрымлівалі медыцынскую дапамогу на месцы, побач з чыгуначным палатном. Сярод пацярпелых шмат дзяцей.

Аварыя адбылася ў самы напружаны час пасля заканчэння працоўнага дня, калі цягнікі запоўненыя пасажырамі, якія вяртаюцца з працы ў цэнтры Ёханэсбурга ў жылыя раёны на ўскраінах і ў вёскі.

Прычыны аварыі пакуль не вызначаныя, аднак адзначаецца, што чыгуначныя здарэнні рэгулярна адбываюцца ў ПАР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі