У паўфінале Лігі чэмпіёнаў "Ювентус" выйграў у "Рэала" — 2:1 (відэа)
Гэта быў першы паядынак каманд, наступны — праз тыдзень.
5 траўня прайшоў першы паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Турыне "Ювентус" выйграў у мадрыдскага "Рэала" — 2:1. Лік адкрыў на 8-й хвіліне Альвара Марата, на 27-й Крышціяну Раналду забівае гол у адказ. Карлас Тэвес на 57-й з пенальці паставіў пераможную кропку.
Матч у адказ пройдзе 13 траўня ў Мадрыдзе.
6 траўня ў 1/2 фіналу згуляюць "Барселона" і "Баварыя". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 21.45.
Фота: Reuters