У Пецярбургу ў беларуса скралі Range Rover за 100 тысяч долараў

У Пецярбургу ў беларуса скралі Range Rover за 100 тысяч долараў

Увечары 29 жніўня ў Пецярбургу на паркоўцы гандлёвага цэнтра "Мега Парнас" у беларуса скралі Range Rover 2014 года выпуску. Аўтамабіль каштуе каля 100 тысяч долараў, паведамляе tut.by.

Гаспадаром скрадзенага чорнага Land Rover Range з'яўляецца 51-гадовы генеральны дырэктар будаўнічай фірмы. Паведамляецца, што машына была набытая ў крэдыт. Гаспадару заставалася выплаціць за аўто каля 20 тысяч долараў. Машына застрахаваная па КАСКО і мае супрацьугонную сістэму.

Гаспадар распавёў, што прыпаркаваў аўтамабіль каля мегамаркета і пайшоў па пакупкі. Калі ён выйшаў, то машыны на ранейшым месцы ўжо не было. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі