У Пінску адмянілі святочны феерверк з-за выбуху ў Мінску

Пінскія ўлады адмянілі святочны феерверк, які быў запланаваны на 14 ліпеня - дзень вызвалення Пінску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падставай для адмены відовішча называецца немагчымасць арганізаваць бяспеку грамадзян падчас масавых мерапрыемстваў у горадзе.  Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:

"Пінчукі звязваюць адмену феерверка з мінскім выбухам і не вельмі расчараваныя яго адменай, бо ў Пінску на вясенне-асенні перыяд прыпадае адразу некалькі падобных па сваёй сутнасці святаў. Гэта 9 траўня - Дзень Перамогі, 3 ліпеня - Дзень незалежнасці, 14 ліпеня - Дзень вызвалення Пінску, 26 ліпеня - Дзень вызвалення Беларусі, першая нядзеля верасня - Дзень горада".

У праграме пінскага свята запланаваны мітынг-рэквіем, ускладанне вянкоў да помніка партызанам, выступленне артыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі