У Пінску зарэгістраваны 22 маладзёжныя групоўкі "антыграмадскай накіраванасці"
На ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых стаіць 164 маладых пінчука.
Менавіта іх збіраюцца максімальна зацягваць у працу кружкоў і спартовых секцыяў, аздараўленчых лагераў і ў працоўную дзейнасць. Такую інфармацыю падала пінская міліцыя у сваёй справаздачы аб стане з падлеткавай злачыннасцю на тэрыторыі горада.
Таксама ў сталіцы Палесся маюцца праблемы з падлеткамі, якія ужываюць алкаголь — з пачатку года такіх былі затрыманыя 53 чалавекі.
Фота — bymedia.net