У Полацку адправілі за краты фінансіста ў пагонах

Да 3 гадоў пазбаўлення волі асуджаны былы начальнiк фiнансавай службы адной з вайсковых часцей Полацкага гарнiзона.
Паводле звестак Генеральнай пракуратуры, старшы лейтэнант па фiктыўных ведамасцях, у якiх падрабляў подпiсы, атрымлiваў i прысвойваў грошы. За 3 месяцы афiцэр такiм чынам скраў больш за 13,5 мiльёнаў рублёў.

Праўда, па патрабаваннi вайсковага пракурора падчас следства злодзей у пагонах цалкам кампенсаваў нанесены дзяржаве ўрон.

“Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі