У пракуратуру перадалі справу Аўтуховіча, якога вінавацяць у тэрарызме

У пракуратуру перадалі справу Аўтуховіча, якога вінавацяць у тэрарызме

Справу Мікалая Аўтуховіча, абвінавачанага ў тэрарызме, перадалі ў пракуратуру. Пра гэта яго блізкія распавялі журналістам радыё, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.

Час і месца суда над ваўкавыскім актывістам будуцць прызначаныя пазней — гэта вырашыць Вярхоўны суд. 

Невядома, якія менавіта артыкулы інкрымінуюцца Аўтуховічу. Таксама няясны, ці будуць разам з ім судзіць іншых фігурантаў ягонай справы — Вольгу Маёраву, Уладзіміра Гундара ды іншых.

Па словах блізкіх, Аўтуховіч хутчэй за ўсё не чытаў абвінавачанні, якія яму выставілі.

Пра затрыманне "групы Аўтуховіча" стала вядома 8 снежня 2020 года. Паводле дзяржаўных СМІ, група пад яго кіраўніцтвам займалася падпалам дома міліцыянта ў Ваўкавыску і падрывам аўтамабіля міліцыянта ў Гродне. Таксама ў дзяржСМІ паведамлялася, быццам Аўтуховіч закупляў ва Украіне зброю і перавозіў яе ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі