Палітвязень Аўтуховіч правёў 21 дзень у ШІЗА і асцерагаецца за сваё жыццё

Мікалай Аўтуховіч на судзе

Мікалай Аўтуховіч на судзе

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень правёў у ШІЗА (штрафным ізалятары). Пра гэта ён паведаміў у гутарцы з сваякамі, перадае Радыё "Свабода".

Вестак ад Аўтуховіча не было больш за месяц. 18 лістапада ён выйшаў на сувязь. Палітвязень расказаў, што ў ШІЗА яму толькі зрэдку аказвалі меддапамогу, хоць ў яго ёсць хранічныя захворванні.

"Яшчэ паспеў сказаць, што было вельмі халодна, толькі ў канцы тэрміну ў камеры адрамантавалі ацяпленне. Начамі, сказаў, увогуле катастрофа — так было халодна", — пераказвае журналістам яго словы крыніца са спасылкай на сваякоў палітвязня.

Аўтуховіч — хранічны гіпертонік, яму трэба рэгулярна кантраляваць ціск. У яго ёсць дазвол на танометр, але гэты прыбор у яго забралі: "Яшчэ нерэгулярна выклікалі да яго лекара, калі ён прасіў дапамогі. Кажа, толькі ў адным з пяці выпадкаў выклікалі. Як звычайна, ён не шмат казаў пра здароўе, але гэтым разам сказаў, што калі з ім штосьці здарыцца, дык гэта было зроблена спецыяльна".

Таксама паведамляецца, што ў зняволенні ў Аўтуховіча пухнуць ногі, ён пакутуе на хваробу суставаў.

Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны на 25 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў "замаху на захоп дзяржаўнай улады" і "замаху на акт тэрарызму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі