У Празе прайшла акцыя салідарнасці

Сёння ў цэнтры Прагі прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Яе ўдзельнікі — прадстаўнікі беларускай дыяспары, былыя чэшскія дысідэнты — патрабавалі вызваліць затрыманых, спыніць хвалю рэпрэсіяў у Беларусі.  На вялікім экране, усталяваным на Вацлаўскай плошчы, быў паказаны фільм пра паслявыбарныя падзеі ў Беларусі. Людзі падпісвалі петыцыю да чэшскіх ўладаў, у якой заклікалі садзейнічаць вызваленню беларускіх палітвязняў, увесці бясплатныя візы для беларусаў, дапамагчы грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, паведамляе Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі