У Расіі перакуліўся танк, які везлі да ўкраінскай мяжы (фота)
Па словах відавочцаў, ДТЗ адбылося ў Белгарадскай вобласці Расіі на мінулым тыдні.
Інфармацыі пра памер шкоды, нанесенай ваеннай тэхніцы, пакуль няма. Як інфармуе liga.net, танк (па іншых звестках — самаходная артылерыйская ўстаноўка) перакуліўся пры транспартаванні ў бок украінскай мяжы.
Нагадаем, раней NATO заяўляла, што Расія працягвае канцэнтраваць ваенную тэхніку і вайсковыя падраздзяленні ля мяжы з Украінай.
Фота — ICTV