У Расіі затрымалі гомельскую журналістку
Ларыса Шчыракова рыхтавала відэасюжэт, як Расія абмяжоўвае транзіт экспарту з Беларусі.
У другой палове дня 24 лістапада расійскія памежнікі затрымалі беларускую незалежную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову. Разам з ёй затрымалі яе кіроўцу Кастуся Жукоўскага, інфармуе БелаПАН.
Журналістка здымала на відэакамеру грузавікі, якія рухаюцца з Беларусі. Яна рыхтавала відэасюжэт, як Расія абмяжоўвае транзіт экспарту з Беларусі. Спярша журналістка здымала матэрыял на беларуска-расійскай мяжы ў Добрушскім раёне, а потым яна з кіроўцам пераехала праз мяжу на тэрыторыю Расіі.
Па словах Жукоўскага, там іх спынілі расійскія памежнікі, забралі пашпарты і пачалі распытваць, з якой мэтай вядуцца здымкі. Цяпер Шчыракову апытваюць супрацоўнікі ў цывільным, якія не прадставіліся. На думку Жукоўскага, гэта могуць быць супрацоўнікі ФСБ.
Расія папрасіла Беларусь спыніць транзіт харчавання
Фота — shchyrakova.wordpress.com