У расійскім Екацярынбургу машыны прымёрзлі да дарогі
У расійскім Екацярынбургу аўтамабілі прымярзалі да праезнай часткі. Раніцай 7 студзеня ў гэтым горадзе адбыўся прарыў трубаправода і вада палілася на дарогу, хутка ператвараючыся ў лёд.
З-за аварыі на дарозе атрымаўся затор і некалькі машын паспелі прымёрзнуць да асфальту. У выніку мясцовым пажарна-выратавальным службам давялося займацца не толькі прарывам трубы, але і вызваленнем машын з ледзянога палону, паведамляе упраўленне МНС па Свярдлоўскай вобласці Расіі.
У Екацярынбургу цяпер стаяць моцныя 25-градусныя маразы.
Фота: МНС Расі