У Расію не прапусцілі 20 тон капусты з Беларусі

Рассельгаснагляд не прапусціў у Расію 20 тон капусты з Беларусі. Транспарт з грузам ехаў у Санкт-Пецярбург, яго спынілі ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці. На капусту не было неабходных дакументаў, а менавіта — фітасанітарнага сертыфіката і маркіроўкі на ўпакоўцы прадукцыі, паведамляе РІА "Новости".

У выніку, капусту вярнулі ў Беларусь.

Нагадаем, сёлета расійскі бок меў прэтэнзіі да самай разнастайнай беларускай прадукцыі. Сярод іншага Расія вярнула Беларусі 18 тон слуцкага масла, не пусціла 17 тон кураціны і 30 тысяч яек.

Фота: bymedia.net

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі