У Рэчыцы пачаліся "Дажынкі"

21 верасня ў Рэчыцы адкрыўся фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2007". Святочныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстага шэсця калон пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па цэнтральнай вуліцы райцэнтра.

Перад прысутнымі выступілі кіраўнікі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў. На сёння запланаваны таксама рыцарскі турнір і свята піва.

На цэнтральнай плошчы выступяць беларускія творчыя калектывы, у прыватнасці Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Спартыўныя спаборніцтвы адкрые фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе сярод сельскіх каманд "Залаты колас".

Аматары народных рамёстваў на працягу фестывалю змогуць наведаць выставу "Горад майстроў", на якой будуць прадстаўленыя вырабы народных умельцаў з саломкі, бяросты, гліны і дрэва.

21 верасня пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва якія занялі другія і трэція месцы, будуць урачыста ўручаныя каштоўныя падарункі — дамашнія кінатэатры, камп'ютэры, DVD-прайгравальнікі, іншая аргтэхніка і грашовыя прэміі.

22 верасня пераможцам спаборніцтваў, якія занялі першыя месцы, ключы ад аўтамабіляў "ВАЗ" уручыць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Тым, хто паўторна заваяваў першае месца, будуць уручаныя грашовыя прэміі ў памеры прыкладна 9 мільёнаў рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі