У рэйтынгу свабоды інтэрнэту Беларусь засталася на 64-м месцы

У рэйтынгу свабоды інтэрнэту Беларусь засталася на 64-м месцы

Беларусь захавала 64-е месца ў рэйтынгу свабоды інтэрнэту ў свеце: наша краіна лічыцца “несвабоднай”. Для параўнання, у Расіі 67-е месца, ва Украіны — 45-е. Такія вынікі даследавання Freedom of the Net, якое падрыхтавала арганізацыя Freedom House. Краіны ацэньвалі паводле магчымасцей доступу да інтэрнэту, магчымасці выказваць праз яго меркаванні і па канфідэнцыйнасці.

Асноўнымі праблемамі Беларусі ў гэтай сферы застаюцца блакіроўка палітычнай, сацыяльнай і рэлігійнай інфармацыі, маніпуляцыі ў анлайн-дыскусіях з боку праўладных каментатараў, затрыманні і ціск на блогераў і актыўных карыстальнікаў сеціва. Таксама адзначаецца ўзмацненне законаў, нагляд і цэнзура, абмежаванне ананімнасці.

Freedom House — гэта няўрадавая арганізацыя, якая даследуе стан палітычных і грамадзянскіх свабод. Свае рэйтынгі яна складае на падставе апытанняў экспертаў і ў адпаведнасці з апублікаванай метадалогіяй.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі