У РФ для беларусаў спрасцілі атрыманне расійскага грамадзянства
Падчас вайны Расія спрашчае прыём у грамадзянства
У РФ для беларусаў спрасцілі атрыманне расійскага грамадзянства. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін. Ён ужо пачаў дзейнічаць.
Згодна з дакументам, грамадзяне Беларусі, Казахстана і Малдовы, якія пастаянна жывуць у Расіі, маюць права падаць заяву аб прыёме ў грамадзянства РФ незалежна ад тэрміну пражывання ў краіне.
Пры гэтым на беларусаў не распаўсюджваюцца патрабаванні аб валоданні рускай мовай, веданні гісторыі і асноваў заканадаўства РФ. Грамадзяне Малдовы і Казахстана павінны прадаставіць дакумент, які пацвярджае валоданне рускай мовай. Ад грамадзян Беларусі разам з заявай аб прыёме ў грамадзянства РФ патрабуецца від на жыхарства і дакумент, які сведчыць іх асобу.
Ва ўказе назва нашай краіны пазначана як "Республика Белоруссия". Пры гэтым пазначана "Республика Молдова", а не "Молдавия".
У першым паўгоддзі 2023-га грамадзянства Расіі атрымалі 4,5 тысячы беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.