У СІЗА КДБ апынуўся супрацоўнік "Белтэлекама", які краў трафік (відэа)
Беларускія спецслужбы ўпершыню сутыкнуліся з падобным злачынствам.
Супрацоўнікі ўпраўлення бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій КДБ спынілі незаконную схему прадастаўлення высокахуткаснага канала доступа да інтэрнэта. Вось што распавёў у каментары тэлеканалу АНТ начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх:
"Устаноўлена, што адзін з кіраўнікоў прыватнай замежнай інтэрнэт-кампаніі і адказная асоба "Белтэлекама" здзяйснялі прадастаўленне хуткаснага доступу ў інтэрнэт звыш устаноўленых нормаў. Гэта значыць аб'ём рэальнага інтэрнэт-трафіка ў некалькі разоў перавышаў аб'ём, пазначаны ў дакументах і аплачаны ў адпаведнасці з дамовай".
Дзяржаве нанесеныя страты "ў асабліва буйным памеры" (дакладная лічба стане вядомая пазней). Абодва зламыснікі знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы праводзіць Следчы камітэт.
Нацыянальны аператар электрасувязі "Белтэлекам" — найбуйнейшая кампанія на тэлекамунікацыйным рынку краіны. Што тычыцца іншага фігуранта крымінальнай гісторыі — "Альтэрнатыўная лічбавая сетка" — досыць сказаць, што ёй належаць такія вядомыя камерцыйныя брэнды, як "Атлант Тэлекам" і "Шпаркi дамавiк".
Фота — Fotolia