У Слуцку маладая скончыла жыццё самагубствам у дзень вяселля
У Слуцку маладая скончыла жыццё самагубствам у дзень вяселля. 23 чэрвеня каля першай гадзіны ночы жанчыну знайшлі мёртвай. Напярэдадні яна выйшла замуж па рамантычным каханні. Kurjer.info рабіў матэрыял пра вяселле для сталай рубрыкі і распытаў пра гісторыю знаёмства.
Высветлілася, што пара пазнаёмілася год таму на свята Сёмухі ў агульнай кампаніі дзякуючы сябру жаніха. Прапанову мужчына зрабіў арыгінальна: ён ведаў, што ў каханай жанчыны хобі — вырошчваць ружы. Ён падараваў ёй куст ружаў, якога яна не мела, і пры гэтым сказаў: “Выходзь за мяне, і ты маеш два адказы — “так” або “так”.
Мядовы месяц маладыя планавалі бавіць у сямейным коле.
У загінулай жанчыны засталося трое дзяцей, двое з іх непаўналетнія.
Праваахоўнікі правяраюць акалічнасці смерці.