У снежні пачнецца будаўніцтва беларускай антарктычнай станцыі (відэа)

Вось што распавёў беларускім журналістам кіраўнік расійскай антарктычнай экспедыцыі Валерый Лукін:

"Мы дапамагаем нашым беларускім калегам арганізаваць сваю ўласную антарктычную станцыю. А ў цяперашні час прадастаўляем усю нашу экспедыцыйную інфраструктуру, якая адна з самых развітых у свеце, для здзяйснення тых навуковых даследаванняў, якія беларускія навукоўцы рэалізуюць непасрэдна ў Антарктыцы".  

Нагадаем, праект плана будаўніцтва Беларускай арктычнай экспедыцыі быў распрацаваны два гады таму на даручэнне ўраду. Плануецца, што першую чаргу станцыі пабудуюць у Антарктыдзе да 2018 года. Аб'ект будзе складацца з 8-10 модуляў, якія абсталююць усім неабходным для жыцця і працы палярнікаў.

У снежні 2014-га ўдзельнікі 7-й беларускай антарктычнай экспедыцыі правядуць падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве станцыі, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі