У справе аб "масавых беспарадках" — юрыдычны "прарыў"

Гэта першы пасля падзей 19 снежня выпадак, калі прадстаўніку абароны далі магчымасць такіх працяглых наўпроставых  зносін з адным з абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках". Да гэтага часу ў КДБ спасылаліся на адсутнасць вольных памяшканняў для такіх сустрэч.

"Раней адвакат неаднаразова безвынікова сядзела са сваёй заяўкай-ордэрам у прыёмнай КДБ, але калі прыйшла сёння, то ёй раптам сказалі, што ў СІЗА ёсць вольнае памяшканне для сустрэчы з падабаронным", — паведаміў БелаПАН бацька абвінавачанага, вядомы журналіст і палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі