У сталічнай школе на ўроку фізкультуры памёр дзесяцікласнік
Здарэнне адбылося ў мінскай школе №147.
Як інфармуюць "Мінск-Навіны", брыгада хуткай медыцынскай дапамогі прыбыла ў школу праз 11 хвілін пасля выкліку, але выратаваць хлопчыка было ўжо немагчыма.
Паводле меддакументаў, Мікіта Храмцоў не меў супрацьпаказанняў і абмежаванняў для заняткаў фізкультурай. Цяпер ідзе праверка прычын смерці разам з органамі ўнутраных спраў.
Фота — finance.lg.ua