У сталіцы ўвялі план “Пасейдон” (відэа)

Як паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, на тэрыторыі Мінска ажыццяўляецца маніторынг абстаноўкі, звязанай з падтапленнем вуліц.



Там, дзе неабхлдна, ажыццяўляецца аператыўнае рэагаванне. Сіламі ДАІ перанакіроўваюцца транспартныя патокі, “Горрэмаўтадор” і “Горліўнесцёк” займаюцца ачысткай праезнай часткі і ліўнёвак ад наплыву смецця і галля, МНС пры неабходнасці аказвае дапамогу людзям.



“На дадзены момант сітуацыя не крытычная і ўсё знаходзіцца пад кантролем”, — адзначыў Віталь Дэмбоўскі.



На гэтыя выходныя па большай частцы Беларусі чакаюцца неспрыяльныя ўмовы надвор’я, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, нагадваюць naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі