У Варшаве праходзяць закрытыя кансультацыі па будаўніцтве беларускай АЭС

Трансмежныя кансультацыі на тэму будаўніцтва АЭС у Астраўцы праходзяць 25 траўня ў Варшаве. Беларускі бок павінен адказаць на ўсе пытанні па бяспецы будучай станцыі. Кансультацыі працягнуцца да вечара, даведалася Еўрарадыё ў прэс-службе польскага Генеральнага дырэктарата аховы навакольнага асяроддзя.

Прэс-сакратар: “Гэтая сустрэча будзе праходзіць увесь дзень. Будуць праходзіць абмеркаванні паміж польскім і беларускім міністэрствамі”.

Самі кансультацыі праходзяць у закрытай форме, таму прадстаўнікоў грамадскасці на іх не запрасілі. Беларускі бок прадстаўляюць чыноўнікі з Міністэрства прыроды, іншых цэнтральных органаў ды інвестары. Польшча акрамя прадстаўнікоў Дырэктарату аховы асяроддзя і Дзяржаўнага агенцтва атамнай вытворчасці, запрасіла таксама прадстаўнікоў мясцовых уладаў і рэгіянальных спецыялістаў па ахове навакольнага асяроддзя.

Нагадаем, што гэтыя сустрэчы адбываюцца ў рамках міжнароднай канвенцыі з ЭСПА. Яшчэ адна мэта беларускай дэлегацыі – перамовы наконт трансмежнага ўздзеяння на асяроддзе.


Фота: Сегодня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі