У Варшаве распачаліся штодзённыя акцыі салідарнасці
Іх ладзяць актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных у Беларусі.
Падчас акцыі жыхарам Варшавы раздаюць улёткі з інфармацыяй пра катаванні ў беларускіх турмах, паведамляе прэс-служба "Еўрапейскай Беларусі".
Пачынаючы з 4 сакавіка, акцыі будуць праходзіць з панядзелка да пятніцы ад 17.00 да 18.00 на плошчы ля Палаца культуры.