У Вене пачынаюцца грамадскія слуханні па беларускай АЭС

Грамадскія слуханні і кансультацыі па беларускай АЭС адкрываюцца сёння ў Вене. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі спецыялісты Мінэнерга, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя, а таксама Інстытута радыялогіі.

У канцы траўня плануецца правядзенне кансультацый па беларускай АЭС з польскім бокам у Варшаве.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, наконт пабудовы АЭС у Беларусі крытычна выказаліся прадстаўнікі Літвы і Ўкраіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі