У Віцебску італьянкам не дазволілі на бігбордах рэкламаваць мэблю
А фірмам, якія не толькі маюць у нас сваю вытворчасць, але і здымаюць у сваіх рэкламных роліках айчынных зорак, даюць фінансавую палёгку. Днямі Віцебскі гарвыканкам не дазволіў мясцоваму салону італьянскай мэблі размясціць на бігбордах горада сваю рэкламу. Падставай нібыта стала тое, што там былі выявы не айчынных, а італьянскіх дзяўчат. А кіраўнікі салона не здолелі прадставіць у выканкам паперу ад тых італьянак, дзе яны давалі згоду на з’яўленне сваіх выяў у Віцебску. Пра гэта Еўрарадыё расказаў супрацоўнік фірмы, якой належыць салон італьянскай мэблі.
Супрацоўнік фірмы: “Для таго, каб размяшчаць рэкламу знешнюю з выявай людзей, патрэбны кантракт альбо дазвол ад гэтых людзей, што яны не маюць нейкіх пярэчанняў, каб іх выява выкарыстоўвалася для рэкламных мэтаў. А паколькі фотаздымкі гэтых людзей нам з Італіі прыслалі, то мы не маглі ўзяць дазвол у гэтых людзей. І ў гэтым была прычына адмовы”.
Але як стала вядома Еўрарадыё, ніякіх папер са згодай ад замежных зорак прадастаўляць чыноўнікам выканкамаў не трэба. Пра гэта расказала супрацоўніца аддзела па кантролі за рэкламай упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Наталля.
Наталля: “Калі гэта іміджавая рэклама імпартнага тавара, там могуць быць выкарыстаныя замежнікі. І ад іх дазволу не трэба. Дазвол тычыцца толькі грамадзян Беларусі”.
Такім чынам, у пакет дакументаў, якія падаюцца для атрымання дазволу на размяшчэнне рэкламы, укладаецца толькі згода ад грамадзянаў нашай краіны. І шукаць італьянскіх фотамадэляў прадпрымальнікам з Віцебску не было патрэбы адпачатку. Іншая рэч, што, паводле закону, замежнікаў увогуле не павінна быць на бігбордах!
Наталля: “Калі будзе на бігбордзе рэкламавацца гандлёвая марка, то на знешняй рэкламе вобраз павінен прысутнічаць выключна беларускі. Калі ён пойдзе ўнутр крамы, у транспарт, у метро, у СМІ, то там, калі гэта рэклама маркі, а не крамы, дзе тавар прадаецца, могуць быць грамадзяне замежнага паходжання”.
З гэтымі замежнымі зоркамі ўвогуле цэлая праблема. Напрыклад, выкарыстоўваць іх для рэкламы сваёй прадукцыі маюць права толькі тыя фірмы, чыя вытворчасць знаходзіцца за межамі Беларусі.
Наталля: “Калі вы дакажыце, што гэта сапраўды італьянская мэбля, не сабраная дзе-небудзь у Смалявічах, напрыклад, то тады будзе можна (выкарыстоўваць замежных зорак у рэкламе. — Еўрарадыё). А калі з Італіі вязуць толькі карпусы, а збіраюць тут, то гэта ўжо не італьянская мэбля”.
І тады рэкламу можна рабіць з прыцягненнем толькі беларускіх грамадзян. Але знайсці, да чаго прычапіцца, могуць нават тады, калі вы прадаеце сапраўды цалкам італьянскую мэблю.
Наталля: “Рэклама салона, які прадае італьянскую мэблю, — гэта рэклама айчыннай паслугі, якая павінна ажыццяўляцца з прыцягненнем грамадзян Рэспублікі Беларусь”.
Абмежаванні наконт выкарыстання замежных зорак у рэкламнай прадукцыі не толькі прапісаныя ў розных нарматыўных актах. Прыцягненне беларусаў да ўдзелу ў рэкламе мае і фінансавыя выгоды. Асабліва калі ў замежнай фірмы яшчэ і вытворчасць на тэрыторыі нашай краіны. Пра гэта расказала вядомая рэкламшчыца Юлія Ляшкевіч.
Юлія Ляшкевіч: “Калі тавар на тэрыторыі Беларусі выраблены, ты перад размяшчэннем рэкламы, да прыкладу, на тэлебачанні атрымліваеш 80% зніжкі. І ўсе "Кока-Колы", да прыкладу, перазнялі свае ролікі з беларускімі тварамі”.
Што, кажа яна, значна ажывіла дзейнасць рэкламных кампаній. Ды і нашых зорак пасля таго, як іх задзейнічалі розныя фірмы для рэкламы сваёй прадукцыі, нарэшце пачалі пазнаваць на вуліцах.
Фота: http://photo.bymedia.net/