У Вілейцы начальнік мясцовай ДАІ збіў дзіця на пераходзе
Здарэнне адбылося апоўдні 29 ліпеня.
Як інфармуе tut.by, 12-гадовы хлопчык на ровары нечакана для кіроўцы выехаў на пераход. Да таго ж, агляд кіроўцу закрываў грузавік Mercedes, які выязджаў на галоўную дарогу, кажуць у Дзяржаўтаінспекцыі. Па гэтым факце вядзецца праверка.
За рулём Nissan, які здзейсніў наезд, быў начальнік ДАІ Вілейскага раёна Аляксей Альфер. Ён ехаў не на службовым аўтамабілі.
Пацярпелы хлопчык не шпіталізаваны: яго агледзелі медыкі і адпусцілі дадому. Пры наездзе хлопчык атрымаў ўдары і драпіны.
Фота — onliner.by